Мікола Адам


“Шоўк”


Мінск: “Мастацкая літаратура”

Пра кнігу:


Жыццё на мяжы, каханне насуперак, адданасць як дадзенасць, а боль і перамога болю як існасць і разам з тым інтымная спавядальнасць Мілера, іранічнасць Букоўскі, лірызм Саган, смеласць Фолкнера, грындхаўс Таранціна і Радрыгеса — такая сёння проза Міколы Адама. Стварыўшы свой уласны грындхаўс, ён запрашае нас зірнуць на саміх сябе вачыма герояў, на месцы якіх можа апынуцца кожны з нас у любы момант.



Пра аўтара:


Мікола Адам нарадзіўся 8 студзеня 1978 года ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Да 1992 года разам з бацькамі і малодшымі братам і сястрой пражываў у рэспубліцы Казахстан (горад Шахцінск Карагандзінской вобласці).

Літаратурны дэбют адбыўся ў 1995 годзе ў часопісе "Першацвет".

У 2005 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (факультэт культуралогіі, аддзяленне кінадраматургіі) і быў размеркаваны ў г. Капыль рэжысёрам раённага Дома культуры. Заснаваў там тэатральную студыю "Непаседа", паставіў спектакль "Прывітанне, Маша!", які меў неадназначны рэзананс.

Да 2010 г. займаўся з дзецьмі тэатральнай творчасцю. Некаторыя з іх пасля паступілі ў тэатральныя ВНУ. У 2010 г. цалкам пераключыўся на літаратурную дзейнасць. Працуе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”.

Мае больш за пяцьдзясят апавяданняў і аповесцяў, апублікаваных у рэспубліканскіх СМІ, у тым ліку ў часопісах "Полымя", "Маладосць", "Акно", газетах "Літаратура і мастацтва", "Наша ніва", "Наш час", у расійскім альманаху "Петербургские строфы".

Аўтар дзвюх паэтычных кніжак "Калыханка для каханай" і "Вайна, прыдуманая мною".

Выдавецтва "Мастацкая літаратура" выдала ў 2013 годзе яго кнігу прозы "Шоўк", у якую ўвайшлі аповесці "Насця", "Шоўк. Гісторыя жарсці", "Антыгерой", раман "Мыла". Адначасова расійскае выдавецтва "Ноопресс" выдала кнігу прозы на рускай мове пад назвай "Каждому свой ад", дзе змешчаныя раманы "Каждому свой ад", "Шелк. История страсти", "Антигерой", "Волк. Морок".


Журы


Валянцін
Акудовіч

Уладзімір
Арлоў

Альгерд
Бахарэвіч

Барыс
Пятровіч

Андрэй
Хадановіч

Ціхан
Чарнякевіч

Малгажата
Бухалік

Адам
Паморскі

Лешак
Шарэпка