Уладзіслаў Ахроменка


“Музы і свінні”


Мінск: “Каўчэг”

Пра кнігу:


27 гарадскіх міфаў, легенд і апокрыфаў пра герояў, якія нас змянілі. “Дзед Талаш, Дзмітрый Шастаковіч, Кім Ір Сэн, Уладзімір Мулявін, Жак-Іў Кусто, а таксама акцёры, рэжысёры, музыкі, мастакі, мянты, цэнзары і камітэтчыкі, імёны каторых так і не захаваліся для нашай мастацкай спадчыны”, — пералічвае герояў кнігі Ахроменка. “Музы і свінні” ўжо параўноўваюць з велераўскімі “Легендамі Неўскага праспекта” (34mag.net).



Пра аўтара:


Уладзіслаў Ахроменка — беларускі пісьменьнік, празаік, кінасцэнарыст, драматург. Нарадзіўся 29 студзеня 1965 года ў Гомелі. Працаваў выкладчыкам музычнай школы г. Лоева, карэспандэнтам часопіса “Крыніца”, рэдактарам аддзела часопіса “Бярозка”, адказным сакратаром і рэдактарам аддзела газеты “Культура”, рэдактарам газеты беларусаў у Польшчы “Ніва” (Беласток). З 1993 працуе па дамовах з кнігавыдавецтвамі і кінакампаніямі. Першае апавяданне — часопіс “Бярозка” (1988). Працуе ў вострасюжэтных, камерцыйна запатрабаваных жанрах: дэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя. Разам з Максімам Клімковічам з’яўляецца адным з пачынальнікаў у Беларусі жанра кінарамана. Аўтар кніг прозы: “Здані і пачвары Беларусі” (1994, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам. Пад псеўданімамі Францішак Хлус і Марцін Юр), кінараман “Янкі, альбо Астатні наезд на Літве” (2007, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам), “Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша” (2009, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам), “Тэорыя змовы” (2011). Аўтар п’есы “Русалка Камсамольскага возера” (2010, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам). Апавяданні, навелы, эсэ друкаваліся ў калектыўных зборніках, альманахах і часопісах. Перакладзеныя на ўкраінскую, чэшскую і польскую мовы.


Журы


Валянцін
Акудовіч

Уладзімір
Арлоў

Альгерд
Бахарэвіч

Барыс
Пятровіч

Андрэй
Хадановіч

Ціхан
Чарнякевіч

Малгажата
Бухалік

Адам
Паморскі

Лешак
Шарэпка