Маргарыта Аляшкевіч


Мадэль для забойства


BYBOOKS [электронная кніга]

Пра кнігу:


Няма сумневу, што кніга Маргарыты Аляшкевіч — гэта літаратура жаночая (і калі хтосьці лічыць гэта абразай, хай успомніць, што “Пыха і перадузятасць” Джэйн Остэн — гэта таксама жаночая літаратура) і напісаная ў тым ліку з разлікам на масавага чытача. У кнізе абмяркоўваецца мода, носяцца высокія абцасы і прымяраюцца станікі — але гераіні самастойна выбудоўваюць свой лёс, самі змагаюцца з нягодамі і непрыемнасцямі і жывуць так, што ніводная феміністка не можа іх ні ў чым папракнуць. Гэта яркі свет дзяўчатак, да якога гендарныя забабоны не маюць ніякага дачынення. Ёсць у гэтым нешта ад карнавалу індустрыяльнага грамадства. Бо забойства ўрэшце так і не адбылося.



Пра аўтара:


Маргарыта Аляшкевіч — пісьменніца, літаратурны крытык. Нарадзілася ў 1985 годзе. Скончыла аспірантуру БДУ. Мае сантымент да добрай літаратуры. Версіфікуе. Крытыка друкавалася ў часопісах “Дзеяслоў”, “Верасень”, тыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, змяшчалася ў рубрыцы “Пяцікніжжа” на сайце Радыё Свабода, гучала ў праграме “Белсата” “Рэмарка”. "Мадэль для забойства" — дэбютная аповесць Маргарыты Аляшкевіч.


Журы


Валянцін
Акудовіч

Уладзімір
Арлоў

Альгерд
Бахарэвіч

Барыс
Пятровіч

Андрэй
Хадановіч

Ціхан
Чарнякевіч

Малгажата
Бухалік

Адам
Паморскі

Лешак
Шарэпка