Ігар Бабкоў


“Хвілінка. Тры гісторыі”


Мінск: “Логвінаў”

Пра кнігу:


Гэта гісторыя пра адну мінскую кавярню. Аповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе пры канцы васьмідзясятых і адтуль не выходзяць.

Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару.

Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону і з ёй супасці.

З іншага боку, ёсць другі план. Метафізічны. З гэтай перспектывы перад намі — алхімічная гісторыя пра mysterium coniunctionis, магічны тэатр душы, персанажы якога прыбраныя ў вопратку часу.

Раман пра месцы, у якія мы трапляем, і месцы, у якіх мы застаемся.



Пра аўтара:


Ігар Бабкоў — паэт, філосаф, перакладчык. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомелі (Беларусь). Скончыў аддзяленне філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск, 1986). Стажыраваўся ў Лондане (1992), Варшаве (1995), Парыжы (1999, стыпендыя Гедройца) і Берліне (стыпендыя Літаратурнага калоквіума Берлін, 2008). Лаўрэат літаратурных прэміяў “Гліняны Вялес” (1992), “Залатая літара” (2005), “Залаты апостраф” (2012). Фіналіст сярэднееўрапейскай літаратурнай прэміі Angelus-2009 (Вроцлаў). Аўтар трох кніг паэзіі “Solus Rex” (1991), “Герой вайны за празрыстасць” (1998), “Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб” (2009), раманаў “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” (2001) і “Партрэт мастака, нябачны ў сутонні” (2011), кнігі эсэ “Каралеўства Беларусь: вытлумачэнні ру(і)наў” і гісторыка-філасофскага даследавання “Філасофія Яна Снядэцкага”. Перакладаў Джойса, Сэлінджара, Ўільяма Батлера Ейтса, Паўля Цэлана.


Журы


Валянцін
Акудовіч

Уладзімір
Арлоў

Альгерд
Бахарэвіч

Барыс
Пятровіч

Андрэй
Хадановіч

Ціхан
Чарнякевіч

Малгажата
Бухалік

Адам
Паморскі

Лешак
Шарэпка