Аляксандр І. Бацкель
“Мімікрыя. Даследаванне чатырох стыхій на прыкладзе чатырох летуценнікаў”
Мінск: “Каўчэг”
Пра кнігу:
Кніга Аляксандра І. Бацкеля — раман-мімікрыя. Раман, які хоча здавацца раманам. Кніга пра стыхіі і пра чатырох летуценнікаў. Раман пра кніганошаў, пра каханне, пра літаратуру, пра магічнасць нашага жыцця. Пра Мінск і яго жыхароў. Пра свабоду і адчай. Пра адзіноту, хваробы, агонь, пітво. “Мімікрыя” — даніна творцам, якія паўплывалі на стварэнне светапогляду аўтара: Берталучы, Віян, Набокаў, Кафка, японская манга, літаратурныя эксперыменты Бероўза і Томпсана. Гэтая кніга зазірае ў свет тых, хто жыве па-за грамадствам, соцыумам і не імкнецца да яго далучацца, а хутчэй, наадварот, пратэстуе супраць усяго будзённага, усяго масавага. Героі самі ствараюць сваё атачэнне, самі робяць яго такім, якім жадаюць бачыць, будуюць міфы і казкі, містыку і вусціш уласнага існавання, перамешваючы жыццё з літаратураю і гульнямі вакол слоў.
Пра аўтара:
Аляксандр І. Бацкель — аўтар рамана “Мімікрыя. Даследаванне чатырох стыхій на прыкладзе чатырох летуценнікаў”. Уласны блог: backel.livejournal.com
Урывак з часткі “Доўгія валасы, залатыя валасы”
Чакаць кахання цягам усяго жыцця Інэса не збіралася. Прайшло больш за тры гады, Ян не рабіў аніякіх крокаў на збліжэнне больш як сяброўскае, Інэса паступова аддалілася ад сваіх мараў.
Інэса пачала шукаць сама.
Так атрымалася, што ў яе зламаліся хатнія старыя гадзіннікі, якія былі зробленыя на механічным заводзе: увесь гадзіннікавы апарат быў уманціраваны ў пяцісотграмовы граніт, які звонку меў металічны каркас — складаны апарат, невядомая канструкцыя. Гадзіннікі дасталіся ёй яшчэ ад прабабулі і ані разу не ламаліся… Да гэтага часу.
Інэса завярнула гадзіннікі ў хустку, яны былі нязграбныя й адцягвалі дно торбы, і выправілася ў суседні дом, на рагу якога вісела маленькая аблупленая шыльда “Рамонт гадзіннікаў”.
Аказалася так, што гадзіннікі рамантаваў мужчына сярэдніх гадоў, прыгожы, чарнавалосы, з вострымі сківіцамі, шырокаю ўсмешкаю й сумнымі вачыма. Ён займаўся прыватным бізнесам адразу ў сябе на кватэры: у калідоры, перад уваходнымі дзвярыма, была чакальня для кліентаў, першы пакой пасля чакальні — майстэрня, другі — месца адпачынку. Майстра гадзіннікаў звалі Валодзя, ён не хадзіў і перасоўваўся па прасторы пры дапамозе вазку.
Валодзя яшчэ ў падлеткавым узросце, калі даваў нырца на дамбе Менскага мора, зламаў пазваночнік.
Валодзя, як пра гэта сведчыць адна са сценак у пакоі-майстэрні, чэмпіён Беларусі, краінаў СНД і Эўропы па гонках у вазках, а таксама бронзавы чэмпіён Параалімпійскіх гульняў.
Адзінае, што замінае Валодзю, — алкаголь. Ён п’е, як адданы каханак кахаецца, — шалёна й усёй душою.
Інэса, якая адразу ўпадабала гэтыя рамантычна сумныя вочы й неверагодна накачаныя рукі, пасля таго, як атрымала свае адрамантаваныя вінтажныя гадзіннікі, выявіла, што ў ейнай здымнай кватэры пачалі ламацца ўсе гадзіннікі запар: наручныя, будзільнікі, гаспадарскія з зязюляй.
Інэса закахалася ментальна, платанічна. Яна аніводнага разу, як прыходзіла да майстра гадзіннікаў, — а завітваць яна пачала нават без гадзіннікаў, — не запыталася пра яго мужчынскую здольнасць, да якога ўзроўню ён спаралюшаны, ці ёсць у яго сям’я, дзеці, жонка, каханка.
Валодзя адразу сцяміў, што да чаго, і нават зрабіў вялікі перапынак з пітвом, бо прыгожая дзяўчына магла лёгка замяніць любыя стымулятары й наркотыкі. Ён пачаў старанней галіцца, выязджаць на свежае паветра, катацца з Інэсай вакол дома й па мясцовым парку. Ён ізноў адчуў сябе маладым, тым самым шалёным юнаком у інвалідным вазку, які ганяе па свеце й заваёўвае медалі на спаборніцтвах, але сум у вачах… ён не выліваўся са слязьмі і нават не знікаў з усмешкамі, ён не высыхаў пад промнямі сонца і не вымываўся дажджамі, сум нікуды не сыходзіў, нават калі Інэса зазірала ў вочы, нават калі аднойчы яны пацалаваліся.
Неяк Інэса здолела ўгаварыць Валодзю на тое, каб звазіць яго на свята Дня Перамогі да Стэлы паглядзець на салют.
Гэты дзень магчыма назваць кульмінацыяй іх адносін, калі закаханы майстар, з шырокай усмешкаю, задраўшы голаў уверх, лічыў залпы, а ягоны твар асвятляўся чырвонымі, зялёнымі, блакітнымі, белымі й ружовымі колерамі.
Інэса не магла адвесці позірку. Яна была ўзбуджаная, наваколле падавалася ня толькі святочным, але іх прыватным святам, святлом, прыватным салютам, яна адчувала жарсць да гэтага грубага мужчыны, яна, доўга не разважаючы, села яму на калені ў крэсла-каталку й пачала з жарам яго цалаваць, гладзячы па галаве, ускудлачваючы яму валасы, кусаючы за вусны. Валодзя кранаўся ейных смочак пад станікам, залазіў у вільготныя майткі пад плісіраванай сукенкаю…
Вакол не было людзей, яны назіралі салют падалей ад агульнага натоўпу. Абодва былі распаленыя жарсцю, абодва кахалі… Інэса, нябачна намацаўшы чэлес, была ўзрадаваная, выявіўшы яго напружаным, і няёмкае пытанне, якое яна ўсё ніяк не магла запытаць, само па сабе знікла… яна, седзячы зверху на Валодзі, пасунуўшы ў бок свае майткі й непрыкметна пад сукенкаю дастаўшы чэлес з прарэхі, накіравала ўнутр.
Вакол раздаваліся выбухі, ноч асвятлялася маланкамі, людзі вакол крычалі: “Салют! Ура!”
Людзі вакол уголас лічылі выбухі: “Раз, два, тры, чатыры…!” Але насамрэч, людзі вакол крычалі “Ўра” не Перамозе й не Салюту… Людзі крычалі “Ўра” каханню Інэсы й Валодзі й лічылі рухі палюбоўнікаў, якія, бессаромна разлічваючы на цёмную ноч й нябесныя водблескі, кахаліся самааддана і шалёна.
Урывак з часткі “Па лесвіцы зверху”
— Я табе кажу, Гэня, тут нельга так, мы з табою амаль не бачымся, ты кінуў вучэльню, потым другі курс універсітэта, працу… На што ты жывеш? Як ты жывеш?!
— Інэс, я нармалёва маюся, у мяне ж ёсць вы, сябры! — Гэня спрабаваў задушыць раздражненне, выкліканае банальнымі пытаннямі. Нясцерпна захацелася дадому, ён нерваваўся, вочы не маглі спыніцца на адным прадмеце…
Інэса сядзела насупраць яго за сталом, і яе чорныя вочы палалі жаданнем адказаў, дзеянняў з боку сябра, у скрайнім выпадку яна чакала апраўдання...
— Я даю табе слова, што ты мяне выцягнула сюды апошні раз.
— У сэнсе апошні раз… сюды апошні?
— Не.
Гэня сядзеў і чакаў замоўлены куфаль піва й бульбу-фры са смажанай качкай.
— За апошнія тры месяцы ты амаль ні разу не выйшаў з кватэры! Так нельга!
— А што мне рабіць на вуліцы альбо вось тут?! Глядзець, як жаруць усе гэтыя людзі!? Я не магу, мне ня трэба анічога ад гомасапіенсаў! — Гэня відавочна нерваваўся й сутаргава сціскаў відэлец. — Дык калі ж прынясуць піва?!
— Не абавязкова ў кавярні сядзець і назіраць за астатнімі, дастаткова падтрымліваць са мною размову й атрымліваць асалоду ад замоўленай ежы, напрыклад, — Інэса відавочна пакрыўдзілася на тое, што Гэня зусім разгублены і не ў гуморы.
Рэстарацыя была запоўненая людзьмі, быў абед, і ўвесь, так бы мовіць, сярэдні клас менеджараў і модных вэб-дызайнераў, дырэктараў, цырульнікаў-стылістаў, бухгальтараў, сакратарак напампоўваў страўнікі гэткай жа, як самі, моднай бездухоўнай ежай, балбочучы ў лепшым выпадку пра надвор’е, а так ціўкаючы нешта незразумелае адно аднаму ў сваіх “ціўцерах”.
Гэню прынеслі піва, Інэсе pu-erh гарбаты, бо як жа без такой моднай гарбаты ў такой фешэнебельнай кітайскай рэстарацыі… Ён выпіў паўкубка адным глытком і ўтаропіўся кудысьці вышэй галавы сяброўкі, якая, лічачы, што ён глядзіць менавіта на яе, пачала прыгожа ўсміхацца, а потым ціхенька дастала з торбы стары палароід і шчоўкнула Гэню, пакуль ён не паспеў запярэчыць. Гэня не заўважыў палароід і толькі пачаў круціць галавою па бакох.
“І чаму гэта мы з ім сябры? — пыталася Інэса ў самой сябе, — ах, так, таму што ён неяк прамовіў, што мы можам быць толькі сябрамі, каб захаваць хаця б нейкія адносіны, а я тады была п’яная й хацела, каб пачаў раўнаваць Ян, абыякавы да мяне”.
Гэня звёў бровы, яму стала блага, людзей было зашмат, як ён увогуле пагадзіўся кудысьці выправіцца, трэба было проста замовіць Інэсе ежы й чакаць, калі яе даставяць у кватэру. Прастора вакол яго катастрафічна звужалася, быццам сталы з пачварнымі наведвальнікамі набліжаліся да яго. Вось ён зірнуў у правы бок, і амаль перад ягоным носам жанчына, гадоў трыццаці пяці, з высока начасанымі пергідрольна-жоўтымі валасамі гучна зарагатала, і з яе чырвоных вялікіх вуснаў выпаў кавалак марынаванага бамбуку, абсмажанага з соевым соусам. І гэты кавалак плямай ляпнуўся на белую блузку, пад якой трэсліся, як жэле, грудзі ў чорным станіку. А мужчына, які сядзеў насупраць яе, так перапужаўся, быццам гэта быў не марынаваны бамбук, а нейкі іншапланетны эмбрыён, ён падскочыў уверх, выліў на стол чырвонае віно і пачаў гучна вішчаць, высоўваючы з роту доўгі патроены язык. Да яго падскочылі два афіцыянты, карэйцы, з жоўтаю скураю, вяроўкаю й нажом і пачалі завязваць яму рукі, а потым хуценька зрабілі яму харакіры, і мужчына, знерухомеўшы, плюхнуўся на стол з вываленым прыкусаным языком, выціскаючы з сябе усмешку. На секунду зала патанула ў маўчанні, адна з дзяўчын, якая самотна сядзела й калупалася ў сваім айфоне, у якім цяпер ужо магчыма перасылаць адно аднаму пахі экскрэментаў і нават тэлефанаваць, пачала гучна варушыць сківіцамі, перамолваючы чакалядку з арахісам, аблізваючы вусны й крыху стогнучы, быццам бы вось яшчэ секунда й у яе будзе аргазм. Суседзі па сталах звярнулі на яе ўвагу й, высалапіўшы доўгія языкі, пачалі злізваць з талерак ежу, якую ім лагодна вылівалі з кранаў на сталах карэйцы-афіцыянты.
— Гэня!! Божачкі! Гэня! Ты ў парадку?! — занепакоена тузанула яго за плячо Інэса.
— Так, так… я нармалёва, пайшлі адсюль, нешта мне больш не хочацца есці ў гэтай рэстарацыі… — млява прамовіў Гэня, вяртаючыся ў стан, блізкі да нармалёвага.
— Ты такі бледны, я цябе спрабавала разварушыць, але…
— Пайшлі, Інэс, я больш тут не вытрымаю!
— Добра, я толькі адмяню замову й разлічуся за напоі…
Калі яны выходзілі з рэстарацыі, у іх бок паляцеў кавалак смажанай качкі й нехта гучна зарагатаў, выпусціўшы газы…
— Свінні! Больш ніколі, чуеш, Інэса, больш ніколі не спрабуй выцягнуць мяне з кватэры! У мяне ёсць усё, што мне трэба, у маім родным куце: праца, забаўлялкі, ежа, вэбмані! Таму, калі хочаш, проста наведвай мяне з пляшкай віна!