Наталля Бучынская


“Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй, або [email protected]


Мінск: “Мастацкая літаратура”

Пра кнігу:


На сакавітым лужку непадалёк ад вялікага горада працуе авечка Адэля. Кім? Вядома ж, авечкай! У яе абавязках — гадаваць шаўкавістую воўначку на прыгожыя швэдры, сукенкі і цёплыя валёнкі. Адэля надзвычай любіць сваю працу, але нястомна шукае сваё найвышэйшае прызначэнне. З гэтай нагоды яна бясконца трапляе ў надзвычайныя сітуацыі. Адэля вельмі абаяльная, але няўрымслівая і ўпартая асоба, упэўненая ў сваёй выключнасці. Авечачка змагаецца з “нервовай цёткай”, ідзе ў самаволку, піша лісты ў Грынпіс, трапляе ў міліцыю… На долю яе сяброў — рахманых козачак Малімонкі і Даліктусі, уражлівага Баранчыка — таксама прыпадае шмат здарэнняў. Адэля мае вельмі добрыя арганізатарскія здольнасці, таму яна заўсёды знаходзіць таго, хто ажыццявіць яе ідэі і вырашыць праблемы. Дзякуючы гэтаму я, аўтарка кнігі, Наталля Бучынская, неаднойчы трапляла разам з Адэляй у недарэчнае становішча. А ўсё таму, што мая гераіня прагне славы.



Пра аўтара:


Наталля Бучынская — дзіцячая пісьменніца. Нарадзілася 24 лютага 1970 года ў вёсцы Ідолта на Мёршчыне ў сям’і настаўнікаў. У 1993 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ, аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры. Першая казка была надрукаваная ў газеце “Сцяг працы” (Мёрскі р-н) ў 1986 годзе. Казкі гучалі ў радыёперадачы “Рамантыкі”, друкаваліся ў дзіцячых часопісах “Вясёлка”, “Островок”, “Городской газете”, зборніках серыі “Беларуская аўтарская казка”: “Чароўныя пацеркі”, “Вежа міру”, “Залаты талер” выдавецтва “Мастацкая літаратура”, у зборніку “Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў” выдавецтва “Літаратура і мастацтва”, у зборніках серыі “Школьная бібліятэка”, у “Зборніку апавяданняў для пазакласнага чытання вучняў пачатковай школы“ і “Пакліч у госці сонца”. У серыі “Казкі ХХІ стагоддзя” ў 2008 годзе выйшла кніга “Прыгоды маленькай Машынкі”, у 2012 годзе з'явіўся яе аўтарскі пераклад на рускую мову.


Журы


Валянцін
Акудовіч

Уладзімір
Арлоў

Альгерд
Бахарэвіч

Барыс
Пятровіч

Андрэй
Хадановіч

Ціхан
Чарнякевіч

Малгажата
Бухалік

Адам
Паморскі

Лешак
Шарэпка