Пятро Васючэнка


“Дванаццаць подзвігаў Геракла”


Мінск: “Звязда”

Пра кнігу:


Пра подзвігі асілка, які змагаецца з монстрамі, ліхадзеямі, разбойнікамі і нязменна перамагае іх, аўтар распавядае ва ўласцівай яму разняволенай манеры, займальна і з гумарам. Геракл, апісаны беларускім аўтарам, выглядае падобным да падлетка, надзеленага надзвычайнай фізічнай сілай, які стаіць на шляху спасціжэння дабра і справядлівасці. Раман змяшчае шмат цікавых звестак па міфалогіі, гісторыі, геаграфіі Старажытнай Грэцыі.



Пра аўтара:


Пятро Васючэнка працуе ў разнастайных жанрах: ён літаратуразнаўца, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі. Кандыдат філалагічных навук (1983). Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Полацку. Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы (1984). З 1984 года да 1997 года працаваў малодшым, затым — старшым навуковым супрацоўнікам гэтай установы. З 1997 года — загадчык кафедры.

Аўтар зборнікаў прозы “Белы мурашнік” (1993), “Прыгоды аднаго губашлёпа” (1999), кніг казак “Прыгоды паноў Кубліцкага і Заблоцкага” (1997) і “Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі” (2003), зборніка п’ес “Маленькі збраяносец” (1999), літаратуразнаўчых манаграфій “Драматургія і час” (1991), “Драматургічная спадчына Янкі Купалы” (1994), “Пошукі страчанага дзяцінства” (1995), “Сучасная беларуская драматургія” (2000), “Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм” (2004), зборніка літаратурна-крытычных прац “Адлюстраванні першатвора” (2004), даведніка “Вялікія пісьменнікі XX стагоддзя” (2002), зборніка вершаў (бестыярыя) “Піраміда Лінея” (2008) і інш.

У 2004 годзе Пятро Васючэнка стаў лаўрэатам прэміі “Гліняны Вялес”, усталяванай Таварыствам Вольных Літаратараў (Полацк).


Журы


Валянцін
Акудовіч

Уладзімір
Арлоў

Альгерд
Бахарэвіч

Барыс
Пятровіч

Андрэй
Хадановіч

Ціхан
Чарнякевіч

Малгажата
Бухалік

Адам
Паморскі

Лешак
Шарэпка