Алена Брава


“Дараванне. Прощение. Vergebung”


Мінск: “Звязда”

Пра кнігу:


Гераіня аповесці Алены Брава “Дараванне” — беларуска Ларыса Вашкевіч, вымушаная даглядаць у Германіі Ганса Краўза, цяжкахворага бацьку свайго мужа. Аднойчы Ларыса, чыя сям’я пацярпела ад фашызму ў гады акупацыі Беларусі, даведваецца пра тое, што Ганс у гэты час служыў у вермахце, і не дзе-небудзь, а ў яе родных мясцінах. Рашэнне жанчыны адназначнае: пакінуць дом былога акупанта. Аднак ні муж, ні суайчынніца-эмігрантка, ні нават дарослая дачка не разумеюць яе. Дык што прымушае Ларысу Вашкевіч не спаць уночы: выхадкі былога нямецкага салдата, які пакутуе на хваробу Альцгеймера і таму лічыць, што вайна яшчэ працягваецца? Гульня каляровых шкельцаў у калейдаскопе Мнемазіны? Ці “замацаванне афекту” гістарычнай памяці? Адказ на гэтыя пытанні дае аповесць, прызначаная для шырокага кола чытачоў.



Пра аўтара:


Алена Брава нарадзілася ў Барысаве. Скончыла факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, пасля чаго з’ехала разам з мужам-кубінцам на Кубу. Пасля вяртання жыве ў Барысаве і працуе ў барысаўскай раённай газеце “Адзінства”. Аўтар кніг прозы “Каменданцкі час для ластавак”(2004), “Рай даўно перанаселены” (2012), “Дараванне. Прощение. Vergebung” (2013). Удзельнічала ў анталогіях: “Апавяданне-2005”, “І зоркі над Бярэзінай-ракой” (2008), “У храме зямнога кахання” (2009), “Самая чароўная кветка” (2010), “За мостом моего детства” (2011). Друкавалася ў часопісах “Маладосць”, “Крыніца”, “Полымя”, “Нёман”, “Сибирские огни” (г. Новасібірск), “Новый берег” (г. Капенгаген). У 2012—2013 г.г. у выдавецтве Franc-Tireur USA (ЗША) у Алены Брава выйшлі кнігі аўтарскіх перакладаў “Каханне ў ценю казармаў Манкада», “Спектакль у чорным тэатры”, “Менада і яе сатыры”.

Лаўрэат літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” ТВЛ за кнігу “Каменданцкі час для ластавак”. Лаўрэат літаратурнай прэміі “Silver Bullet” (“Сярэбраная куля”) выдавецтва Franc-Tireur USA (ЗША) за 2013 год. Кніга “Рай даўно перанаселены” трапіла ў доўгі спіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2013 годзе.



Журы


Валянцін
Акудовіч

Уладзімір
Арлоў

Альгерд
Бахарэвіч

Барыс
Пятровіч

Андрэй
Хадановіч

Ціхан
Чарнякевіч

Малгажата
Бухалік

Адам
Паморскі

Лешак
Шарэпка