Зміцер Дашкевіч
“Чарвяк”
Вільня
Пра кнігу:
Кніга былога палітычнага вязня Змітра Дашкевіча выйшла ў Вільні. Яна мае загаловак “Чарвяк”, у яе уваходзяць творы, напісаныя Змітром Дашкевічам у турме. Аповесць “Чарвяк” намінавалася на прэмію імя Францішка Аляхновіча, якую заснавалі Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-цэнтр.
Пра аўтара:
Зміцер Дашкевіч нарадзіўся 20 ліпеня 1981 года. Вучыўся ў Гарадзенскім сельскагаспадарчым інстытуце, Віленскім педагагічным універсітэце. Лідар “Маладога Фронту”. 18 снежня 2010 года быў арыштаваны, а 24 сакавіка 2011 года асуджаны на 2 гады па абвінавачанні ў злосным хуліганстве. Вызвалены 28 жніўня 2013 года.
Гісторыя трох дзён
Рэспубліка Беларусь. Мінск, вуліца Валадарскага, дом 2. Па гэтым адрасе, у цэнтры горада, каля Чырвонага касцёла й Дома ўрада, чатырохзоркавага гатэля “Мінск” і драматычнага тэатра імя Горкага, пражывае дзве з паловаю тысячаў чалавек. І ўсё было б добра ў гэтай гісторыі, каб будыначак той, у цэнтры сталіцы еўрапейскае краіны, не быў турмою.
Турма. Нешта загадкава-небяспечнае хаваецца ў гэтым слове для чалавека, якi ніколі ў жыцці не быў абмежаваны воляю. А нават калі й бываў наш брат, на якім Акрэсціна, не можа сабе ўявіць, што хаваецца за старадаўнімі мурамі Пішчалаўскага палаца.
Не, тут зусім не страшна. Жывуць нават гадамі ў гэтых туберкулёзных, насмерць пракураных камерах, якiя па-ласкаваму на матчынай мове называюцца “хаты”, нібы падкрэсліваючы кожнаму новаму наведвальніку цэнтрала: твой дом цяпер тут, тут цяпер твая хата.
Вараўскія законы. У прынцыпе, любая чалавечая супольнасць схільная да фармавання законаў для сваёй жыццядзейнасці. Працэс гэты неабходны й пазітыўны. Ствараюцца законы супольнасцю як жаданне ўпарадкаваць ці абмежаваць дзейнасць сваіх прадстаўнікоў.
Тое ж самае адбылося ў супольнасці людзей, што пазбаўленыя волі, — зэкамі. Фармуючы свае законы, яны клапаціліся пра жыццядзейнасць сваёй сістэмы ў супрацьстаянні з іншаю сістэмаю — міліцэйскаю (ці мусарскою, як яе называюць не толькі тут). Сэнс супрацьстаяння – лібералізаваць апошнюю й зрабіць яе больш прыдатнаю для жыцця. Ну, да прыкладу, носьбіты вараўской маралі дамагаюцца ад адміністрацыі турмаў і калоніяў павелічэння колькасці дазволеных перадачаў, дазволу карыстацца электрычнасцю, вентылятарамі, тэлеглядамі, фармуюць абшчакі для дапамогі тым, хто, заехаўшы ў турму, нічога не мае, ну і г.д. Карацей, улічваючы, што мусарскія законы ёсць законамі бесчалавечымі, дык законы вараўскія, што супрацьстаяць першым, ёсць законамі чалавечымі й для чалавекаў.
Ну, з законамі першае сістэмы мы знаёмыя і неаднаразова спрабавалі іх на сваёй скуры. Таму можам пагадзіцца з арыштанцкаю характарыстыкаю чалавечнасці оных. А вось што датычыцца вараўскіх законаў, дык не кожнаму шчасціць азнаёміцца з імі на сваім жыццёвым шляху.
Адаптацыя. Пачалася яна для мяне ў першым СІЗА Беларусі ў пятніцу. А тых, хто трапляе сюды ў апошні працоўны дзень і выходныя, трымаюць да панядзелка ў адстойніках. Адстойнікі – гэта такія спецыялізаваныя камеры з драўлянымі насціламі замест нараў, дзе прыбіральня (дальняк, ці даліна па-мясцоваму) служыць адначасова ў якасці ўмывальніка. Гэта цяжкавата зразумець для таго, хто не сутыкаўся з такою сістэмаю. А яна вельмі простая – у вуглу камеры, без ніякіх перагародак знаходзіцца плоскі ўнітаз, а над ім кран з вадою. Вось такая эканамічная канструкцыя, што называецца – два ў адным. Усё ж такі ўмеюць нашыя, калі захочуць.
Ну дык вось, адстойнік № 1, 9, 8 (так тут прынята агучваць лічбы), якi стаўся мне домам на тры дні, меў плошчу каля 12 кв. м, а запіхнуць туды ўмудрыліся 25 чалавек. Нават бывалы адзін, якi праз гэтыя адстойнікі ўжо 8 месяцаў ездзіць на суд, казаў, што больш 18 чалавек тут яшчэ не бачыў. Але, мяжы чалавечае вынослівасці ў гэткага кшталту ўстановах проста няма.
І ўжо ў адстойніку, як у любым памяшканні камернага тыпу, дзе знаходзяцца носьбіты турэмнае ідэі, пачынаюць дзейнічаць вараўскія законы й адпаведная іерархія, у якой усім хочацца заняць месца палепей.
Месца ў сістэме. Кожны яго пачынае намаўцоўваць з першых жа дзён, заварожана слухаючы зэкаў, што ўжо некалькі разоў прайшлі каля гэтага пекла: турма — этап —
лагер. На месцы ж, засвойваючы правілы паводзінаў, кожны ўяўляе сябе маральным аўтарытэтам. Ну, як мы з вамі зразумелі, тут свая мараль.
Чалавек, якi мае ўстойлівы характар, даволі хутка абжываецца ў турэмнай сістэме й падпарадкоўваецца яе законам. Чалавек жа слабавольны й бесхарактарны ў дадзенай установе хутка пераўтвараецца ў ізгоя, якога будуць разводзіць і абсмейваць. Ёсць яшчэ адна катэгорыя арыштантаў. Гэта людзі, што па сваіх маральных стандартах не могуць прыняць законаў “мира воров” і таму ўваходзяць з ім у непазбежны канфлікт. Такіх індывідуумаў знайсці тут, ва ўсіх 225 хатах, цяжка, але ж рэальна. Звычайна на гэтых людзей ажыццяўляецца фізічна-маральны ўціск, і чалавек альбо прымае правілы гульні, альбо пераўтвараецца ў таго ж ізгоя, над якім, праўда, менш смяюцца, але больш ненавідзяць.
Апынуўшыся ў іншай заканадаўчай сістэме, я не задумваўся над сваім месцам у ёй. Ва ўплывовыя шэрагі не імкнуўся й ведаў таксама, што насесці на мяне асабліва не атрымаецца. Карацей, імкнуўся стаяць адасоблена ад мясцовых законаў, але адразу апынуўся ў супрацьстаянні з імі.
Супрацьстаянне. Пытанні ўзніклі адразу ж, у адстойніку. Быў там адзін дзядок, крыху так на сваёй хвалі, і, зайшоўшы ў камеру, меў неасцярожнасьць з-за адсутнасці месца сесці на падлогу. Тут і пачалі яго цкаваць: ты, мол, дзядок, – апушчаны, сядзі каля дальняка, да іншых не дакранайся, еш асобна й г.д. Безумоўна, на такое глядзець цяжка, таму бяз ніякіх ваганняў я пачаў абараняць дзядулю. Напачатку мяне не зразумелі, потым на мяне абазліліся, а затым на мяне пачалі накідвацца. Чаго я толькі не наслухаўся за тыя тры дні ад паборцаў вараўской маралі: і што я прыдурак, і што сектант, і што мяне, калі я не супакоюся, разам з гэтым дзедам у гарэм запішуць, ну й шмат іншых цікавых рэчаў.
І што самае дзіўнае, дык тое, што сядзяць гэтыя наваяўленыя барацьбіты з бесчалавечаю мусарской сістэмай і разважаюць: “Ну і падонкі мусара (міліцыянт перацягнуў аднаму з іх, калі нас вадзілі браць кроў) – над людзьмі здзекуюцца, б’юць іх, прыніжаюць мінімальную чалавечую годнасць”. І тут жа самі, праз некалькі хвілінаў, пачынаюць абліваць дзеда, што панудзіўся падняцца з падлогі й пахадзіць па камеры. “Хлопцы, — кажу я ім, – вы папракаеце міліцыянтаў у бяспраўі й бесчалавечнасці, а самі чым адрозніваецеся ад іх? Адкуль у чалавека, якi сам штодзённа цярпіць знявагу, хапае сілаў зневажаць іншых?” Арыштанты траха паўціхлі й дзеда болей не краналі.
Жыццёвая выснова. Канфлікт быў вычарпаны. Але я дагэтуль думаю: Госпадзі, дык як жа так уладкавана чалавечае сэрца, якое, трапляючы пад уздзеянне зла, не знаходзіць сілаў і жадання яго спыніць, а памножыўшы шматкроць, нясе гэтае зло іншым?
І ня трэба думаць, што гэта праблема таго месца, у якім я знаходжуся. Проста ў экстрэмальных умовах чалавечыя якасці й заганы маюць схільнасць абвастрацца. Таму й сітуацыя такая ў тым ці іншым фармаце, але ёсць паўсюль вакол нас. І калі мы агледзімся, дык убачым, наколькі часта самі трапляем у гэты ланцуг, па якім зло рухаецца ад аднаго чалавека да другога.
Апостал Павал ведаў гэтую схільнасць чалавечых сэрцаў і папярэджваў нас: “Не дайся, каб цябе перамагло зло, але перамагай зло дабром” (Рым. 12: 21). Гэтыя словы Могуць здацца простымі, бо як часта мы чулі гэта ў сям’і, школе, чыталі ў філасофскіх кнігах. Але як цяжка бывае самому, у штодзённай практыцы, адказаць камусьці на зло дабром. А знайсці ў сабе сілы зрабіць так можна толькі тады, калі крыніца Божай дабрыні й любові будзе жыць у нашым сэрцы: “Дарагія, будзем любіць адзін аднаго, бо любоў ад Бога і кожны, хто любіць, нарадзіўся ад Бога і ведае Бога. А хто ня любіць, не ведае Бога, бо Бог ёсць любоў” (1 Яна 4: 7–8).
І калі нехта з нас жадае спасцігнуць Госпада, словы гэтыя мусяць быць нашым арыентырам у барацьбе са злом як сістэмы вараўской ці міліцэйскай, так і любой іншай. Бо толькі любоў можа перамагчы прасавецкую ідэалогію й атэізм, дэспатыю й беззаконне. Толькі любоў да бліжняга можа спыніць гэтае зло, што паўстала на нашай змучанай зямлі.