Зміцер Гуд


“Поўдзень-3”


Мінск: “Галіяфы”

Пра кнігу:


Раман “Поўдзень-3” — гэта эпапея пра подласць і ўзаемадапамогу, пра жорсткасць і міласэрнасць, пра баязлівасць і адвагу, пра жыццё і смерць. Дзеянне рамана адбываецца ў адным з спальных мікрараёнаў горада. Самотная тыпавая забудова мікрараёна з’яўляецца як бы дэкарацыяй да драмы, у эпіцэнтр якой трапілі дзве вельмі неадназначныя, але па-свойму цікавыя асобы. Гісторыя гэтых двух насельнікаў рабочай ускраіны вялікага прамысловага цэнтра быццам прымушае паверыць у тое, што прынамсі некаторых людзей лёс зводзіць зусім невыпадкова. Двум сябрам наканавана адыграць вельмі вялікую ролю ў жыцці адзін аднога. Гэтыя два п’яніцы, два маргіналы, два антысацыяльныя элементы — нібыта рыбакі, якія апынуліся ўдваёх ў адной лодцы сярод бурнага і неспакойнага мора жыццёвых выпрабаванняў.



Пра аўтара:


Зміцер Гуд нарадзіўся ў 1986 годзе ў г. Гомель. З 2004 года жыве ў Мінску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Другую адукацыю завочна атрымаў у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце на факультэце англійскай мовы. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. На дадзены момант працуе тэсціроўшчыкам праграмнага забяспечання ў EPAM Systems. Кніга з'яўляецца дэбютам аўтара.


Журы


Валянцін
Акудовіч

Уладзімір
Арлоў

Альгерд
Бахарэвіч

Барыс
Пятровіч

Андрэй
Хадановіч

Ціхан
Чарнякевіч

Малгажата
Бухалік

Адам
Паморскі

Лешак
Шарэпка