Наталка Харытанюк
“Смерць лесбіянкі”
Мінск: “Логвінаў”
Пра кнігу:
Другая кніга ўсё яшчэ маладой літаратаркі Наталкі Харытанюк — пра жыццё як вайну густаў. Раман задумваўся ў час, калі аўтарка сама патрапіла пад абстрэл у гэтай вайне, але не здалася.
Думка пра магчымасць здацца, прыняць розныя праўды і мілую адноснасць як новую веру так і не прыйшла ёй да галавы. Унутраны стрыжань застаўся стрыжнем. Туга за гераічным — тугой.
Як ва ўсякім метафізічным дэтэктыве, у “Смерці лесбіянкі” ўсё пачынаецца са злачынства. Хаваючыся ад праклёну, які мусіць спраўдзіцца да канца года, наратарка — у апошнія дні снежня — уцякае ў Полацак, да сваёй цёткі, дэкана філалагічнага факультэта. У гэты самы час у бібліятэцы факультэта знаходзяць труп…
Кожны з персанажаў вядзе сваё следства. Мае сваіх падазраваных. Шукае сабе алібі. Разгадка ж адна і да невыноснасці простая.
“Асаблівае замілаванне ў рамане выклікае частае перасоўванне інтанацыйных перспектыў — ад эпічнага ўзвышэння да дэкадэнцтва і назад. Перасоўванне, ад якога захлынае дых. І якое дорыць, прынамсі самой аўтарцы, апрычоную асалоду…”
Ганна Куліч, з кнігі ўспамінаў “Ціхія дні ў Полацку”

Пра аўтара:
Наталка Харытанюк нарадзілася 24 жніўня 1984 года ў Брэсце. Там жа скончыла факультэт замежных моваў. У 2007 годзе абараніла магістарскую дысертацыю па творчасці Джуліяна Барнза на філалагічным факультэце БДУ у Мінску.
Выкладае ангельскую мову на факультэце міжнародных адносінаў БДУ. Апошні год правяла ў дэкрэтным адпачынку, гадуючы сына Багдана.
Першае апавяданне “Фурманка святога Міколы” было надрукаванае ў 2005 годзе ў газеце “Наша Ніва”. Далей друкавалася ў часопісах “Дзеяслоў”, “ARCHE” і “Паміж”, а таксама ў літаратурных зборніках “Жанчыны выходзяць з-пад кантролю”, “Пакахай мяне, калі ласка” і “In vino veritas”.
У 2010 годзе ў выдавецтве “Логвінаў” выйшла кніга апавяданняў “Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката”, якая атрымала прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ў намінацыі "Проза".
У 2013 ў выдавецтве “Логвінаў” выйшаў раман “Смерць лесбіянкі”.