Аляксандр Лукашук


“Зкімбы-зымбы”


Мінск: “Кнігазбор”

Пра кнігу:


У люстэрку задняга віду шукае аўтар не справядлівасці, а праўды, не сэнсу, а рыфмы, не гісторыі, а свабоды. Люстрацыі, але наадварот.



Пра аўтара:


Аляксандр Лукашук нарадзіўся ў 1955 у Брэсце, вучыўся ў Мінску, працаваў перакладчыкам, журналістам, рэдактарам. У 1990—1992 гады быў галоўным рэдактарам выдавецтва “Беларусь”. З 1993 — на Радыё Свабода, з 1999 — дырэктар Беларускай службы РС. У 2004—2005 гады быў дырэктарам Радыё “Свабодны Афганістан”, у 2007—2008 выконваў абавязкі галоўнага рэдактара Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Стыпендыят Гуверскага інстытута, Стэнфардскі ўніверсітэт, Каліфорнія, 2000.

Адзін з заснавальнікаў “Мартыралогу Беларусі”, у 1990—1995 гадах — сябра Камісіі Вярхоўнага Савета Беларусі па правах ахвяраў палітычных рэпрэсій. Аўтар даследаванняў гісторыі ХХ стагоддзя, у тым ліку кніг “Здзек” (1988), “Філістовіч. Вяртанне нацыяналіста” (1997), “За кіпучай чэкісцкай работай” (1997), “Прыгоды АРА ў Беларусі” (2005), кнігі дакументальнай прозы “У фіялетавай ночы вугал крыла” (1999). Кніга “След матылька: Освальд у Менску” трапіла ў шорт-ліст прэміі Гедройца 2012 года.


Журы


Валянцін
Акудовіч

Уладзімір
Арлоў

Альгерд
Бахарэвіч

Барыс
Пятровіч

Андрэй
Хадановіч

Ціхан
Чарнякевіч

Малгажата
Бухалік

Адам
Паморскі

Лешак
Шарэпка