Уладзімір Несцяровіч


“Непрыручанае рэха”


Мінск: “Галіяфы”

Пра кнігу:


У аповесці “Непрыручанае рэха” аўтар, адчуваецца, надае больш увагі свайму стаўленню да падзей, што адбываюцца вакол яго, чым самім падзеям: яны тут нібы нешта другаснае, толькі дапаўненне абставінаў.

Чытаючы кнігу, мы сапраўды мусім пераканацца, што сам аўтар у ёй — не проста галоўны персанаж, ад імя якога ідзе гаворка ды з якім пастаянна адбываюцца нейкія прыгоды (і не толькі на паляванні!). З такой нагоды нам застаецца адно: пазайздросціць яму за тое. Але не будзем паддавацца свайму першапачатковаму ўражанню ад прачытанага. Аўтар далёка не летуценнік. Ён, заўважым, — праблематык, бо сваёй кнігай заклікае чалавека не быць сляпым спажыўцом прыроды.



Пра аўтара:


Уладзімір Несцяровіч — мастак, выкладчык, паэт. Ягоныя вершы — адкрыты дыялог з прыродай, шчыры аповед пра ўбачанае, аднойчы перажытае. Як чалавек творчай прафесіі ён заўсёды ў пошуку: тэматыка яго твораў даволі шырокая і разнастайная. У іх знаходзяць сваё адлюстраванне аўтабіяграфічныя эпізоды, згадкі пра незабыўныя сустрэчы з сябрамі і знаёмымі, гістарычная памяць народа пра мінулае Беларусі і многае іншае.


Журы


Валянцін
Акудовіч

Уладзімір
Арлоў

Альгерд
Бахарэвіч

Барыс
Пятровіч

Андрэй
Хадановіч

Ціхан
Чарнякевіч

Малгажата
Бухалік

Адам
Паморскі

Лешак
Шарэпка