Пётр Рудкоўскі


“Вялікі выбух у малой Галілеі”


Мінск: “Логвінаў”

Пра кнігу:


Што здарылася на мяжы “старой” і “новай” эраў? Што сабой уяўляў духоўны і культурны клімат у грэка-рымскім і іудзейскім свеце ў часе публічнай дзейнасці Ісуса Хрыста? Як фармаваўся Новы Запавет і як выглядаў канон веры першых хрысціянаў? Што сабой уяўляла ekklesia (царква) у першыя стагоддзі? Як фармаваліся асноўныя ідэі і паняцці, якія пачалі з цягам часу ўтвараць дактрынальны корпус хрысціянства? Як выглядалі дачыненні ранняга хрысціянства з элінскай, рымскай ды іншымі культурамі? Гэтым і падобным пытанням прысвечаны гістарычна-філасофскі роздум “Вялікі выбух у малой Галілеі”.



Пра аўтара:


Пёрт Рудкоўскі нарадзіўся ў 1978 г. у мястэчку Канвелішкі на Гродзеншчыне. У 2006 і 2007 гг. абараніў магістарскія дысертацыі — па багаслоўі ў Дамініканскім калегіуме ў Кракаве і па філасофіі ў Ягелонскім універсітэце. У 2007–2008 гг. вёў курс у Беларускім калегіуме "Religio postmoderna: контуры рэлігійнага досведу ў постсекулярным свеце". Публіцыст часопіса "ARCHE" і тыднёвіка "Наша Ніва". Аўтар кніг "Паўстанне Беларусі" і "Białoruska idea narodowa w XXI wieku". На дадзены момант з’яўляецца дактарантам Варшаўскага ўніверсітэта (аддзел лагічнай семіётыкі). У 2013 г. прызнаны восьмым лаўрэатам прэміі імя Льва Сапегі (Польшча).


Журы


Валянцін
Акудовіч

Уладзімір
Арлоў

Альгерд
Бахарэвіч

Барыс
Пятровіч

Андрэй
Хадановіч

Ціхан
Чарнякевіч

Малгажата
Бухалік

Адам
Паморскі

Лешак
Шарэпка