Віктар Сазонаў


“Паэзія прозы”


Гродна: “Гарадзенская бібліятэка”

Пра кнігу:


Новае выданне ёсць зборнікам невялікіх аповедаў, у якіх, паводле словаў аўтара прадмовы Уладзіміра Хільмановіча, “весялосць і гумар спалучаюцца з глыбокай філасофіяй і смуткам”. Кніга складаецца з дзвюх умоўных частак — “Дзедавы парады” і “Паэзія прозы”. Апошняя прысвячаецца Алесю Бяляцкаму, зняволенаму кіраўніку праваабарончага цэнтра “Вясна”.



Пра аўтара:


Віктар Сазонаў нарадзіўся 18 кастрычніка 1963 года ў вёсцы Гальшаны Ашмянскага раёна. Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, гісторык. Як журналіст і літаратар друкаваўся ў розных беларускіх і замежных выданнях (“Літаратура і Мастацтва”, “Ніва”, “Новы час”, “Дзеяслоў” і інш.). Аўтар кніг “Занатоўкі кантрабандыста” (Беласток, 2005), “Сандалі мітрапалітыка” (2012). У 25-м і 54-м нумарах часопіса “Дзеяслоў” былі надрукаваныя зборнік эсэ “Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі” і апавяданне “Залік па ЧэГэДэ”. У газеце “Ніва” цалкам друкаваліся зборнікі “Занатоўкі кантрабандыста”, “Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі”, “Суседскія былі”.


Журы


Валянцін
Акудовіч

Уладзімір
Арлоў

Альгерд
Бахарэвіч

Барыс
Пятровіч

Андрэй
Хадановіч

Ціхан
Чарнякевіч

Малгажата
Бухалік

Адам
Паморскі

Лешак
Шарэпка