Аксана Спрынчан


“Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбета: Поўны эксклюзіў. Гісторыі з-пад фіялетавага парасона”


Мінск: “Мастацкая літаратура”

Пра кнігу:


“Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў” — пазітыўная і пазнавальная кніга пра сям’ю, словы і сваю краіну. Шчасце — адначасна і проста, і эксклюзіўна, калі сям’я поўная любові да гульняў, прыгодаў і творчасці. Гэтая кніга для тых, хто хоча запэўніцца, што ягоная сям’я — не меней цікавая і вясёлая.



Пра аўтара:


Аксана Спрынчан нарадзілася 23 жніўня 1973 года ў Лунінцы. Працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя”, з 2006 года — рэдактар у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2005 года). Дырэктарка Паэтычнага тэатра “Арт. С” (art-s.by). Аўтар кніг паэзіі “Вершы ад А.” (2004), “ЖываЯ” (2008), SMS-п'есКІ з антрактам-размовай праз тэлефон “Дарога і Шлях” (у сааўтарстве з філосафам Алесем Анціпенкам, 2006), “беларускай энцыклапедыі пачуццяў” “Хата для Моўчы” (2007), кнігі для дзяцей “Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў” (у суаўтарстве з Ярашам Малішэўскім, 2010).


Журы


Валянцін
Акудовіч

Уладзімір
Арлоў

Альгерд
Бахарэвіч

Барыс
Пятровіч

Андрэй
Хадановіч

Ціхан
Чарнякевіч

Малгажата
Бухалік

Адам
Паморскі

Лешак
Шарэпка