Віктар Супрунчук


“Цвіў белы-белы бэз”


Мінск: “Мастацкая літаратура”

Пра кнігу:


Кніга прозы Віктара Супрунчука, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа, — пра каханне, нянавісць, мітусню, у якой чалавек, спрабуючы знайсці штосьці значнае, губляе сябе, без сэнсу страчваючы каштоўныя часіны жыцця. А ісціна і сэнс — у самім чалавеку. Змест кнігі складаюць пераважна творы, якія друкаваліся апошнімі часамі ў перыёдыцы.



Пра аўтара:


Віктар Супрунчук нарадзіўся 7 снежня 1949 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976). Працаваў карэспандэнтам шматтыражнай газеты “Электрон” завода ЭВМ імя Арджанікідзэ. З 1977 года — спецыяльны карэспандэнт “Сельской газеты”, з 1981 года — рэдактар аддзела літаратуры Беларускага тэлебачання, з 1983 — загадчык аддзела нарыса, з 1986 — старшы рэдактар аддзела прозы часопіса “Полымя”. Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей “Страсці” (1983), “Недзе баліць ля сэрца” (1986), “Набат” (1989), аповесці “Банальны дэтэктыў” (1989), раманаў “Жывеш толькі раз” (1988), “З плоці і крыві” (часопіс “Полымя”, 1990).


Журы


Валянцін
Акудовіч

Уладзімір
Арлоў

Альгерд
Бахарэвіч

Барыс
Пятровіч

Андрэй
Хадановіч

Ціхан
Чарнякевіч

Малгажата
Бухалік

Адам
Паморскі

Лешак
Шарэпка