Васіль Ткачоў


“Так і жывём, брат”


Мінск: “Мастацкая літаратура”

Пра кнігу:


У кнігу Васіля Ткачова “Так і жывём, брат” увайшлі найлепшыя апавяданні і аповесці. Пераважная большасць твораў — пра людзей, якіх у народзе называюць дзівакамі, аднак без іх, лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё. Героі пісьменніка — шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць. Усе яны нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, вернасці роднай беларускай зямлі.



Пра аўтара:


На творчым рахунку Васіля Ткачова — некалькі кніг для дзяцей і дарослых, упэўнена адчувае ён сябе ў галіне сатыры і гумару, публіцыстыкі. Добра вядомы як драматург: спектаклі па асобных п’есах яго ставіліся ў тым ліку за межамі Беларусі. Васіль Ткачоў — псіхолаг, які ўмее паказаць багацце ўнутранага свету герояў, іх перажыванні, настроі душы. Яго апавяданні поўныя гумару і вельмі пасуюць да хатняга сямейнага чытання. Аўтар кніг “Жаночы вулей” (п’есы), “Снукер”, “Вячыстыя лясы Гомельшчыны” (краязнаўчыя эсэ), “Кто-то ходит за окном” (п’есы), “Тратнік”, “Мой рай зямны” і інш.


Журы


Валянцін
Акудовіч

Уладзімір
Арлоў

Альгерд
Бахарэвіч

Барыс
Пятровіч

Андрэй
Хадановіч

Ціхан
Чарнякевіч

Малгажата
Бухалік

Адам
Паморскі

Лешак
Шарэпка